Наталля Васільеўна Якавенка
Наталля Васільеўна Якавенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Васіль Цімафеевіч Якавенка |
Род дзейнасці | журналістка, літаратуразнаўца, літаратурная крытык, перакладчыца, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], пераклад[1] і журналістыка[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (2021) |
Альма-матар |
|
Член у |
Наталля Васільеўна Якавенка (нар. 30 жніўня 1973, Мінск) — беларуская літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца, перакладазнаўца[2]. Доктар філалагічных навук[3]. Аўтар і ўкладальнік кніг, каля 500 навуковых, крытычных і публіцыстычных артыкулаў. У перыядычным друку выступае з 1993 года[4]. У 1998—2005 гадах друкавалася пад прозвішчам Дзянісава[5].
Сферы навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры і літаратурных сувязей у славянскім свеце і за яго межамі; актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу; тэксталогія, дакументалістыка, кампаратывістыка; мастацкі пераклад з роднасных моў (беларускай, рускай, украінскай, польскай); семіётыка.[6]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Наталля Якавенка нарадзілася 30 жніўня 1973 г. у Мінску ў сям’і беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Васіля Цімафеевіча Якавенкі. За час вучобы ў мінскай сярэдняй школе з музычна-харавым ухілам № 145 атрымала музычную адукацыю па класе фартэпіяна. У 1990 г. адразу пасля заканчэння школы паступіла вучыцца на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас вучобы распачала актыўную літаратуразнаўчую дзейнасць — стала выступаць з літаратурна-крытычнымі і навуковымі артыкуламі[4].
З 1993 па 1995 г. узначальвала аддзел крытыкі часопіса «Першацвет». У № 2 гэтага часопіса за 1993 г. з’явілася яе першая публікацыя — рэцэнзія «У бездані чалавечых пачуццяў» на зборнік апавяданняў Уладзіміра Клімовіча «Выратаванне безданню».
У 2002 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю і апублікавала манаграфію «Аўтарскі пераклад. Праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя»[6].
У 2004—2007 гг. Н. Якавенка з’яўлялася спецыяльным карэспандэнтам, аглядальнікам і ўзначальвала аддзел крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У гэты ж час стала перакладаць беларускую прозу на рускую мову. Першы апублікаваны пераклад — рамана Анатоля Казлова «Мінск і воран, Парыж і здань» (перакладная назва «Минск и ворон, Париж и призрак») — у № 8 часопіса «Нёман» за 2005 г.
У 2019 г. апублікавала манаграфію «Мастацкі пераклад з роднасных моў у гісторыі беларускай літаратуры». У 2021 г. абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Мастацкі пераклад з роднасных моў: арыгінальны тэкст і працэс перастварэння».
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]На беларускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтарскі пераклад. Праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. — Мінск: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 2002. — 100 с.
- Адзінае выйсце — майстэрства. Творчы партрэт Леаніда Дранько-Майсюка // Маладосць. — 2003. — № 3. — С. 114—122.
- Высока нашы зоры. Творчы партрэт Людмілы Рублеўскай // Маладосць. — 2003. — № 7. — С. 144—148.
- «Ідуць гады і свецяць росы». Творчы партрэт Віктара Шніпа // Маладосць. — 2005. — № 2. — С. 135—139.
- Дакумент у літаратуры // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — Т. 3. — С. 344.
- Дакументальна-мастацкая літаратура // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — Т. 3. — С. 347.
- Мастацкі пераклад з роднасных моў у гісторыі беларускай літаратуры. — Мінск: Беларуская навука, 2019. — 357 с.
- Вобразы гістарычных асоб ва ўсходнеславянскай прозе пачатку ХХІ стагоддзя // Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 323 — 399.
На рускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрий Бугаев // Нёман. — 2002. — № 3/4. — С. 253—255.
- Микола Метлицкий // Нёман. — 2002. — № 9/10. — С. 165—168.
- Алхимик. Андрей Федоренко // Нёман. — 2011. — № 10. — С. 214—217.
- Перевод как литературно-художественное творчество // Научная дискуссия: вопросы филологии, искусствоведения и культурологи: сборник статей. — Москва: Международный центр науки и образования, 2014. — № 7 (26). — С. 44-47.
- Преодолевая языковые барьеры: Василь Быков в русской литературе // Научная дискуссия: вопросы филологии, искусствоведения и культурологи: сборник статей. — Москва: Международный центр науки и образования, 2015. — № 3 (32). — С. 43-47.
- Документализм и автоцензура «Виленских воспоминаний» Максима Горецкого // Белорусская земля в воспоминаниях и документах ХІХ-ХХ веков: сборник научных статей. — Москва: ИМЛИ РАН, 2018. — Вып. 1. — С. 417—421.
- «Поразительная слитность выражения»: творческие и дружеские контакты Аркадия Кулешова и Михаила Исаковского (по материалам переписки поэтов) // Белорусская земля в воспоминаниях и документах ХІХ-XX веков: сборник научных статей. — Москва: ИМЛИ РАН, 2019. — Вып. 2. — С. 315–329.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Члены экспертного совета // Літаратурны альманах. — Мн.: Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы, РВУ «Звязда», 2019. — Т. 4. — С. 8. — 312 с.
- ↑ Якавенка, Наталля Васільеўна . НАБ (10 кастрычніка 2022). Праверана 12 верасня 2022.
- ↑ а б Якавенка Наталля Васільеўна (недаступная спасылка). СБП. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2022. Праверана 12 верасня 2022.
- ↑ Пісарэнка А.М. yadnannya%20Buket.pdf?sequence=1 Літаратурная творчасць як спосаб самарэалізацыя асобы: аналіз дзейнасці аб'яднання «Букет». — Мн.: БДУКМ. — С. 317.
- ↑ а б Якавенка Наталля Васільеўна . Інстытут літаратуразнаўства НАНБ. Праверана 12 верасня 2022.
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Журналісты Беларусі